У Расеі зрабілі парадыйны ролік «Беларусіянін» з Лукашэнкам у галоўнай ролі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=gNLU_8H9NoI”][vc_column_text]У сеціва выклалі ролік-жарт пра тое, што кіраўніка Беларусі забылі на Марсе. Расейскія лідары Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядзведзеў мусяць вырашыць, ці ратаваць Аляксандра Лукашэнку.

Відэа «Беларусіянін» апублікавалі на Youtube-канале «KonstantinTV», стваральнік якога, Канстанцін Якаўлеў, жыве ў Расеі. Ролік – гэта пародыя на трэйлер новай фантастычнай стужкі, знятай у Галівудзе, – «Марсіянін». Галоўны герой фільму ўдзельнічае ў місіі на Марс, але яго палічылі загінулым у пясчанай буры і пакінулі на бязлюднай планеце. Астранаўт, аднак, не здаецца, пачынае шукаць спосаб пратрымацца на наяўных запасах ежы, вітамінаў, вады і паветра да прылёту наступнай місіі на Чырвоную планету. Біялагічныя веды дапамагаюць яму вырошчваць бульбу ў жылым модулі, які застаўся ад місіі.

Стваральнікі парадыйнага трэйлера выкарысталі арыгінальны гук, але відэарад змантавалі гэтак, каб паказаць зусім іншую гісторыю. Гэтым разам на Марсе выпадкова забылі Аляксандра Лукашэнку, які называе сябе «найлепшым аграномам на гэтай планеце» ды на адлегласці 225 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі збірае ўраджай не толькі бульбы, але і кавуноў. У выратавальную місію спяшаецца прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, не паслухаўшыся прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які быў супраць.

«Гэта непадпарадкаванне загаду! Калі нешта здарыцца – мы памром!», – у роліку з’яўляецца пракурор Крыму Наталля Паклонская, супраць якой Украіна завяла крымінальную справу за саўдзел у захопе ўлады.

Пад слёзы Пуціна Лукашэнка просіць: «Перадайце ўсяму свету, маёй сям’і, што я не пакідаў спробаў вярнуцца дадому».

Гэтак выглядае афіцыйны трэйлер «Марсіяніна».

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў