СКР: На станции Сухаревская Московского метрополитена молодой человек обхватил руками полицейского и пронёс его по вестибюлю.Возбуждено уголовное дело о применении насилия в отношении представителя властиМенты со следаками совсем с дуба послетали
Opublikowany przez Pavela Chikov Piątek, 11 maja 2018
Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб гвалце ў дачыненні да прадстаўніка ўлады супраць мужчыны, які схапіў і пранёс некалькі метраў супрацоўніка Расгвардыі.
Інцыдэнт адбыўся 6 траўня на станцыі «Сухараўская» маскоўскага метро, паведамляе «Meduza».
На відэароліку, які разышоўся ў інтэрнэце, бачна, як мужчына падкрадаецца да групы супрацоўнікаў Расгвардыі, якія размаўляюць з жанчынай, хапае аднаго з іх, са смехам праносіць некалькі метраў і ставіць на падлогу. Відэазапіс абрываецца, калі іншыя расгвардзейцы хапаюць мужчыну за рукі.
Згодна з пастановай аб распачынанні справы, якую апублікаваў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў, абвінавачаны – мужчына 1990 года нараджэння.
У Следчым камітэце РФ мяркуюць, што ён дзейнічаў «на глебе раптоўна ўзніклых асабістых непрыязных адносін, выкліканых выкананнем [супрацоўнікам Расгвардыі] сваіх службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку», і «маючы намер на ўжыванне гвалту, які не ўяўляе небяспекі для здароўя».
НМ, belsat.eu