У Расеі пасадзілі траіх удзельнікаў экстрэмісцкай арганізацыі, заснавальнікам якой называюць беларуса


Пра вынясенне прысуду чальцам забароненай неанацысцкай групоўкі «Misanthropic Division» паведаміў Следчы камітэт Расеі.

Расейцаў Віталя Царука, Віктара Пехцерава і Кірыла Халепу прызналі вінаватымі ў дзевяці злачынствах экстрэмісцкага і тэрарыстычнага напрамку.

Царуку далі 3 гады 2 месяцы, Пехцераву – 3 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Халепу – 3 гады калоніі-пасялення.

Паводле СК Расеі, арганізацыю «Misanthropic Division» стварылі ў 2013 годзе як «субкультурны праект». Стваральнік руху беларус Дзмітрый Паўлаў планаваў «умацаваць свае пазіцыі сярод нацыяналістаў, а таксама атрымліваць прыбытак ад продажу прадукцыі з адпаведнай сімволікай». Пасля пачатку падзей ва Украіне ў 2014 годзе арганізацыя «стала больш радыкальнай», яе прадстаўніцтвы зʼявіліся ў 19 краінах свету, а ўдзельнікі «прымалі ўдзел у падзеях Еўрамайдану, а таксама ў баявых дзеяннях на Усходзе Украіны».

Супраць Паўлава таксама ўзбудзілі крымінальную справу, але не затрымалі. Паводле звестак следства, ён хаваецца ў Нямеччыне, у сувязі з чым Расея выслала запыт аб ягонай выдачы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў