У продаж паступяць «анты-Барбі» з прышчамі і цэлюлітам


Ляльку «анты-Барбі» будуць прадаваць у ЗША ад наступнага тыдня.

Гэта невысокая брунетка з сярэднестатыстычнаю фігурай і нават з прышчамі або цэлюлітам. Лялька, якую прыдумаў дызайнер Нікалай Лям (Nickolay Lamm) будзе прадавацца пад лозунгам «звычайнае – гэта таксама прыгожа». Паводле аўтара, ідэя зрабіць такую цацку прыйшла яму ў галаву пасля таго, як ён шукаў ляльку на падарунак, і ўсе яны выглядалі як супермадэлі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Я не бачу нічога дрэннага ў супермадэлях, але ў мяне склалася ўражанне, што яны ствараюць бар’ер, які нібы кажа вам, што калі вы не выглядаеце гэтак жа, дык з вамі нешта не так», – патлумачыў дызайнер агенцтву «France Press». Лялька Лэма мае акцэнтаваць увагу на тым, што можна выглядаць як звычайны чалавек, і гэта абсалютна нармальна.

Параметры для «анты-Барбі» ейны стваральнік узяў са статыстыкі Цэнтру па кантролі і прафілактыцы захворванняў (Centers for Disease Control and Prevention). Атрымалася, што сярэднестатыстычная 19-гадовая амерыканка мае рост 163,3 см, важыць 68 кг, а аб’ём ейных грудзей складае 85 см.

Грошы на вытворчасць лялькі ён сабраў, дзякуючы грамадскасці (праз crowdfunding). Лэм ужо атрымаў папярэдніх замоваў на $ 225 тыс. У краме лялька будзе каштаваць $25.

Паводле afp.com

Стужка навінаў