У польскіх бібліятэках пачала дзеяць цэнзура


Дырэктар адной з раённых варшаўскіх бібліятэк выдаліў са збору «Вялікую кнігу ціпак», бо тая «раздражняла людзей».

Перакладзеную нядаўна на польскую мову са шведскай «Вялікую кнігу ціпак» чытачы бібліятэкі ў раёне Урсус на прадмесцях польскай сталіцы не могуць ад нядаўна знайсці на палічках. Ад бібліятэкараў яны даведваюцца, што выданне выдалена з кнігазбору. «Гэта ж цэнзура!» – абураюцца карыстальнікі абанементу. – «Калі камусьці не падабаецца кніга, яе можна проста не чытаць».

Журналісты «Газеты Выборчай» звязаліся з дырэктарам бібліятэкі Пятром Янкоўскім, які заявіў, што некаторыя выданні раздражняюць людзей.

 — І вы выдалілі кнігі? — Так, але іх было не шмат. Максімум чатыры. Мы намагаемся задавальняць чаканні нашых чытачоў. — А калі хтосьці захоча пазычыць гэтую кнігу? — Яе можна знайсці ў іншых бібліятэках.

Мэтай кнігі журналіста Дана Хоера і ілюстратаркі Гунілы Кванстром зʼяўляецца асвойванне з цяжкімі тэмамі для дзяўчынак, якія пачынаюць сексуальна паспяваць: анатоміяй, менструацыяй, мастурбацыяй. Кніга – плён размоваў настаўнікаў і псіхолагаў са шведскімі школьніцамі. Дзеці прызнаваліся спецыялістам у тым, пра што не размаўлялі, напрыклад, з бацькамі. Так, Ліза, адна з гераіняў, кажа:

«Часам мастурбую. Гэта дапамагае, калі я нервуюся і хачу супакоіцца або заснуць».

У выніку паўсталі два вялікія каляровыя альбомы для дзяцей і падлеткаў. Апроч «Вялікай кнігі ціпак» для дзяўчынак існуе версія для хлопцаў – «Вялікая кніга сікуноў».

З яе хлопчыкі даведаюцца, што ўначы яны маюць эрэкцыю прынамсі дзевяць разоў, што за жыццё мужчына прадукуе 55 літраў спермы і адкрыюць, як можна яшчэ апісаць палавы член рознымі словамі (корань, адольф, дрот).

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў