У Польшчы вязні запісалі і прэзентавалі калядную песню для сваякоў (ВІДЭА)


Група з чатырнаццаці зняволеных турмы ў польскім горадзе Забжэ запісала рэп-кампазіцыю для родных, да якіх яны не змогуць далучыцца за святочным сталом.

Тэкст віншавання асуджаныя напісалі самастойна і выканалі супольна з джазаваю вакалісткаю Марленаю Патынка.

Праект ініцыяваны фондам «Мост», які дапамагае зняволеным наладзіць сацыяльнае жыццё ў турме і пасля адседжвання.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары