У Пінску правялі «карную аперацыю» супраць варон


З дрэваў на зямлю скінулі дзясяткі гнёздаў, у якіх былі птушыныя яйкі і жывыя птушаняты.

Як піша інтэрнэт-партал pinsk.eu, трагедыя адбывалася ў скверы ля будынкаў пінскага трыкатажнага аб’яднання ААТ «Палессе». Супрацоўнікі прадпрыемства вырашылі абрэзаць дрэвы і з гэтай нагоды скінулі на зямлю птушыныя гнёзды. Неабыякавыя пінчукі паведамілі пра знішчэнне гнёздаў у Інспекцыю прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.

На месцы абразання дрэваў супрацоўнікі інспекцыі пабачылі дзясятак скінутых гнёздаў і па дзясятку яек і варанятаў. Птушаняты неўзабаве памерлі. Паводле інспектараў, асобаў, якія нанеслі шкоду прыродзе, аштрафуюць.

belsat.eu

Стужка навінаў