У першым берасцейскім паўмарафоне перамаглі прафесійныя спартоўцы. Фотарэпартаж


Старт першага берасцейскага паўмарафону

У ім стартавалі каля 1500 бегуноў з 7 краінаў.

Старт і фініш адбыліся ў адным месцы – Берасцейскай крэпасці, а маршрут пралёг па цэнтральных вуліцах гораду. Бегуны змагаліся на дыстанцыях 6, 10 і 21 км. Асобныя забегі былі арганізаваныя і для дзяцей.

Марафонец альбо правакатар? Чалавек у незвычнайнай спартовай форме быў заўважаны перад стартам паўмарафону
Акрамя жыхароў гораду над Бугам і іншых рэгіёнаў Беларусі, да спаборніцтваў далучыліся прадстаўнікі Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Нямеччыны
Падчас старту
У першым берасцейскім паўмарафоне ўзялі ўдзел бегуны з розных узроўнем падрыхтоўкі
Удзельнік паўмарафону на дыстанцыі
Некаторыя беглі разам з дзецьмі
Удзельнікі паўмарафону на дыстанцыі
Удзельнікі паўмарафону на дыстанцыі
Удзельнік паўмарафону выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасцем
Прававы інспектар прафсаюзу РЭП Уладзімір Малей на фінішнай прамой
Удзельнікі дзіцячых забегаў
Нароўні з астатнімі пераадольвалі дыстанцыю і вазочнікі
Удзельнікі паўмарафону на інвалідных вазках набліжаюцца да фінішу

Акрамя ўдзельнікаў з усіх вобласцяў Беларусі прыехалі бегуны з Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Нямеччыны і Расеі. А пераможцамі сталі прафесійныя беларускія лёгкаатлеты Святлана Кудзеліч і Уладзіслаў Прамаў.

Прававы інспектар прафсаюзу РЭП Уладзіміра Малея, якія прабег 21 кіламетр, фінішаваў трымаючы нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг з гербам Пагоня. У паўмарофоне ўдзельнічалі таксама некалькі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу – яны беглі з надпісам #stopzavod.

Фота – Мілана Харытонава/«Белсат»

Глядзі таксама
Каментары