У Партугаліі зацвердзілі лагатып і слоган «Еўрабачання-2018»


Наступны конкурс «Еўрабачанне» адбудзецца ў Лісабоне, Партугалія. 7 лістапада арганізатары прадставілі свету лагатып і слоган 2018 году.

Партугалія будзе прымаць конкурс у 2018 годзе ўпершыню за сваю гісторыю, пасля таго як партугальскі спявак Сальвадор Сабрал здабыў у гэтым годзе перамогу на конкурсе ў Кіеве.

«Усе на борт!» – новы слоган «Еўрабачання». Арганізатары тлумачаць, што гэты слоган сімвалізуе ролю Лісабону як кропкі, якая звязвала Еўропу з астатнім светам праз марскія шляхі. У 2018 годзе з такім слоганам Партугалія запрашае далучацца да свята ўсю міжнародную супольнасць.

Лагатып «Еўрабачання»-2018 выкананы ў трынаццаці варыянтах, адзін – асноўны і дванаццаць яго варыянтаў на марскую тэматыку.

Фота: eurovision.tv

42 краіны будуць удзельнічаць у наступным конкурсе «Еўрабачання», паўфінал якога пройдзе 8-га, а фінал 12-га траўня 2018 году.

Беларускі гурт «NAVI» у 2017 годзе ў Кіеве заняў 17-е месца з беларускамоўнай песняй «Гісторыя майго жыцця».

Каго адправіць на «Еўрабачанне», каб перамагчы?

 

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары