У Пакістане выбухнуў бензавоз – больш каля 140 асобаў загінулі


Выбух адбыўся непадалёк мясцовасці Бахвалпур (правінцыя Пенджаб), паведамляе aljazeera.com.

Дзясяткі людзей пацярпелі. Большасць з іх атрымала апёкі 70 % цела. 140 асобаў загінулі.

Бензавоз перакуліўся і з цыстэрны пачаў выцякаць бензін. Мясцовыя жыхары збегліся на месца аварыі, каб набраць паліва. Неўзабаве адбыўся выбух.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары