У Пакістане разбіўся гелікоптар з дыпламатамі. Загінулі 6 асобаў, сярод іх амбасадары Філіпінаў і Нарвегіі


Верталёт «Мі-17», які належыць пакістанскай арміі, здзейсніў жорсткую пасадку на будынак школы ў даліне Налтар на паўночным усходзе краіны і загарэўся.

На яго борце знаходзілася 11 замежных дыпламатаў, з якіх 6 загінулі: амбасадары Нарвегіі і Філіпінаў, жонкі амбасадараў Малайзіі і Інданезіі, а таксама два пілоты.

Паслы Польшчы і Нідэрландаў, якія таксама ляцелі гэтым верталётам, атрымалі раненні. Іх перавезлі ў ваенны шпіталь у горадзе Гілгіт, куды накіроўвалася дэлегацыя з прадстаўнікоў 37 краінаў на трох верталётах

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў