У Нямеччыне ўсталявалі святлафоры для залежных ад смартфонаў пешаходаў


«Мы зразумелі, што на звычайны святлафор многія пешаходы могуць не звярнуць увагі. Таму мы вырашылі ўбудаваць дадатковыя – чым больш агнёў, тым вышэй верагоднасць таго, што людзі іх заўважаць», – распавёў прадстаўнік мясцовай адміністрацыі Тобіас Хармс.

Да гэтага ў Аўгсбургу два пешаходы трапілі пад трамвай, не заўважыўшы яго набліжэння з-за смартфонаў. Пацярпелыя абышліся лёгкімі траўмамі.

Новыя святлафоры ўяўляюць сабой маргаючыя індыкатары, убудаваныя ў асфальт. Яны загараюцца чырвоным пры набліжэнні транспарту да пешаходнага пераходу. Пакуль святлафоры ўстаноўлены ў двух месцах.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў