У Нідэрландах выбух разбурыў дом: пацярпеў адзін жыхар

photo

Здарэнне адбылося ў горадзе Драхтэн 27 снежня. У чатырохпавярховым доме на першым паверсе нешта выбухнула, пасля дом загарэўся. Абломкі будынку і шкло разляцеліся на дзясяткі метраў, пашкодзіўшы нават аўтамабілі на бліжэйшым паркінгу.

Пацярпела адна асоба – мужчыну з апёкамі даставілі ў шпіталь. Паліцыя эвакуявала жыхароў дому.

Усяго ў доме 38 кватэраў: 12 больш не прыдатныя для жыцця, а ў 20 ніхто не жыў.  Прычыны выбуху высвятляюцца.

ДР, belsat.eu паводле noz.de

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары