У невялікім амерыканскім горадзе страляніна


REUTERS/Mohammad Khursheed

У невялікім горадзе Мідлтан, дзе пражываюць усяго 17 тысяч жыхароў, узброены нападнік уварваўся ў офіс і ўчыніў страляніну. Некалькі чалавек параненыя, зламыснік забіты паліцыяй.

Узброены злачынец уварваўся ў офіс кампаніі WTS Paradigm, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння паведамляе Chicago Tribune.

Па словах Джудзі Лэмерс, якая працуе ў WTS Paradigm бізнес-аналітыкам, стральба пачалася нечакана. Жанчына выбегла з будынку і схавалася за аўтамабілем. Шмат каму з працаўнікоў таксама атрымалася пакінуць месца здарэння.

Да месца здарэння былі сцягнутыя сілы паліцыі, ФБР. Дзясяткі праваахоўнікаў ачапілі тэрыторыю, піша USA Today. Затым двое супрацоўнікаў паліцыі адкрылі агонь па падазраванаму, і цяжка ранілі яго. Падчас шпіталізацыі меркаваны віноўнік стральбы сканаў.

Усяго ў шпіталі пацвердзілі шпіталізацыю чатырох пацярпелых.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары