У неспрыяльных эканамічных умовах, але плацежаздольная. Крэдытны рэйтынг Беларусі


Standarts & Poors, адно з трох найважнейшых рэйтынгавых агенцтваў свету, пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі.

Адбылося гэта адразу пасля ўрэгулявання беларуска-расейскага нафтагазавага канфлікту.

Згодна з ацэнкамі агенцтва, доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі – на ўзроўні «В-», кароткатэрміновы – на ўзроўні «В».

Паводле справаздачы Standarts & Poors, прагноз рэйтынгу Беларусі – «стабільны», падае БДГ.

Вырашэнне канфлікту паміж Беларуссю і Расеяй адбылося на двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу на мінулым тыдні. Паводле вынікаў перамоваў, у Беларусь пойдзе расейская нафта, а дзяржава атрымае крэдыт памерам у $ 1 млрд.


Доўгатэрміновыя рэйтынгі ацэньваюць здольнасць дзяржавы (арганізацыі або нават фізічнай асобы) сплачваць пазыкі. Паводле прынятай сістэмы, рэйтынгавыя ацэнкі маюць літарнае пазначэнне: ад «AAA» (для высоканадзейных) да «D» (для тых, хто абвесціў дэфолт).

«B» прысвойваецца плацежаздольным арганізацыям або дзяржавам, якія знаходзяцца ў «неспрыяльных эканамічных умовах», што хутчэй за ўсё «адмоўна паўплывае на магчымасці і гатовасць праводзіць выплаты па пазыках».

ДД

Стужка навінаў