У наступным годзе беларускія чыноўнікі будуць карыстацца «воблачнай платформай»


«Ужо падпісаны адпаведны дакумент – да канца 2018 года ўсе дзяржаўныя органы пераедуць на нашу воблачную платформу», – паведаміў гендырэктар Рэспубліканскай кампаніі beCloud Сяргей Паблагуеў.

Генеральны дырэктар кампаніі распавёў, што beCloud ужо працуе з Міністэрствам па падатках і зборах. Сярод буйных камерцыйных кліентаў – кампанія МТС. У хуткім часе паслугамі beCloud будуць карыстацца больш за 60 дзяржаўных органаў і арганізацыяў.

2 сакавіка beCloud прэзентавала два ключавых праекты – Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі дадзеных і Рэспубліканскую воблачную платформу.

Кампанія beCloud ажыццяўляе паслугі аператара для аператараў мабільнай сувязі, а таксама зʼяўляецца адным з самых сучасных ва Усходняй Еўропе дата-цэнтраў.

Канец эпохі для беларускага IT-сектару ці шараговая перастаноўка?

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў