Аматарскі турнір «Кубак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь-2016» зарганізавалі з мэтаю «павышэння фізічнай актыўнасці і арганізацыі здаровага вольнага часу працаўнікоў».
Турнір праходзіў у зачыненым фармаце – сярод працаўнікоў цэнтральнага апарату Міністэрства. Агулам набраліся 10 камандаў, пераможцы атрымалі дыплом і прыз ад арганізатараў, – паведамляе афіцыйны сайт Мінюсту.
Пераможцам турніру ў асабістым заліку сярод мужчынаў стаў Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, сярод жанчын – галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення норматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Анастасія Рынкевіч.
Фота minjust.gov.by
«Карпаратыўны» турнір зарганізаваў прафсаюз Мінюсту, «Беларуская федэрацыя боўлінгу» і боўлінг-клуб «BOWLING HAUS».
Адна гадзіна гульні ў гэтым клубе ў будні дзень каштуе Br 180 тыс, пасля 18 гадзіны – Br 240 тыс., аднак адміністрацыя прапаноўвае зніжкі для пенсіянераў, студэнтаў, чальцоў БРСМ і «Беларускай федэрацыі боўлінгу».
МЛ, belsat.eu