Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты распавёў, як у наступным годзе будзе змяняцца курс беларускай валюты.
У эфіры дзяржаўнага тэлебачання прадстаўнік Міністэрства эканомікі заявіў:
«Курс рубля мае наўпроставую сувязь з тэмпамі інфляцыі, то бок з тэмпамі індэксу росту цэнаў. Калі ў нас інфляцыя вызначаная, а рост цэнаў да 7 %, то аслабленне рубля мы бачым у дыяпазоне толькі 5-6 %».
Відэасюжэт «Белсату» пра дзяржаўны доўг Беларусі
Таксама Дзмітрый Круты пракаментаваў і абяцаны сярэдні заробак па краіне ў 1000 рублёў:
«У прынцыпе з камерцыйнага сектару такі вось ціск наконт параметраў заробкаў у наступным годзе па вялікім рахунку ўжо здымаецца. А ў бюджэтным сектары ціск, канечне, будзе заставацца. Сярэдні заробак Мінфін па кансерватыўным сцэнары заклаў у памеры 700 рублёў. Зразумела, што ёсць суадносіны, да якіх імкнецца ўрад, 80 % паміж бюджэтным заробкам і камерцыйным, у наступным годзе будзем намагацца іх забяспечыць».
НМ, belsat.eu