Пуцін і Парашэнка двойчы сустрэліся ў Мілане


Перамовы адбыліся пры ўдзеле шэрагу еўрапейскіх лідараў.

«Барацьба за мір працягваецца», – напісаў прэс-сакратар Пятра Парашэнкі ў «Twitterы» на першых хвілінах перамоваў.

Апрача кіраўнікоў Расеі і Украіны ў перамовах прымалі ўдзел канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран, кіраўнік кабінету міністраў Італіі Матэа Рэнці, а таксама кіраўнікі Еўракамісіі Жузэ Мануэл Барозу і Еўрапейскай Рады Германам ван Рампёй.



Перамовы доўжыліся 1.5 гадзіны. Яны адбыліся ў рамках Х форума «Азія-Еўропа» (АСЕМ). Пасля сустрэчы прадстаўнікі Расеі абвінавацілі ўдзельнікаў міланскай сустрэчы ў абсалютным неразуменні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра заявіў прэс-сакратар Уладзімера Пуціна. Кіраўнік Украіны сустрэчы з расейскім лідарам расчаравала. Сітуацыя выглядае не вельмі аптымістычна, – заявіў Пятро Парашэнка.

Праз некалькі гадзінаў пасля безвыніковай сустрэчы адбыўся другі раўнд перамоваў. На ім Уладзімір Пуцін паабяцаў, што не будзе дзяліць Украіну і лічыць Данбас неад’емнай часткай украінскай дзяржавы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў