У Менску злодзеі абчышчалі машыны пры дапамозе сканера сігналізацыі


Двух менчукоў падазраюць у крадзяжах пры дапамозе спецыяльнай тэхнічнай прылады каштоўных рэчаў з прыпаркаваных каля гандлёвых цэнтраў аўтамабіляў.

Злодзеяў затрымалі падчас здзяйснення чарговага крадзяжу. Крымінальны дуэт дзейнічаў па адпрацаванай схеме: разʼязджаў па горадзе на машыне і выбіраў аўтамабіль прыпаркаваны на стаянцы каля вялікага гандлёвага цэнтру. Пры дапамозе спецыяльнай прылады адзін з іх перахопліваў радыёчастату сігналізацыі абранага транспартнага сродку, пасля чаго адкрываў яго і забіраў пакінутыя ў салоне рэчы – грошы, планшэты, ноўтбукі, торбы, барсеткі ды валізкі, з якіх выкрадалася ўсё каштоўнае. Зазвычай злодзеі рабілі усё магчымае, каб пацярпелыя не выявілі прапажу адразу.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары