У Менску злачынца абрабаваў букмекерскую кантору


Ён напаў на працаўніцу офісу і скраў Br 18 млн.

Рабунак адбыўся 29 студзеня а а 22-й гадзіне на вуліцы Філімонава ў Менску. Падрабязнасці агучылі 30-га студзеня ў вечаровым выданні навінаў на ОНТ.

Паводле тэлеканалу, налётчык увайшоў у офіс букмекераў і напаў на касірку, ужыўшы грубую сілу. Злодзей не меў ніякай зброі. Забраўшы грошы, мужчына збег.

Момант здзяйснення злачынства зафіксавалі камеры відэаназірання, але міліцыя выклала ў інтэрнэт толькі момант уваходу рабаўніка ў кантору.

Твар злачынцы, аднак, разабраць цяжка.

Міліцыя просіць грамадзянаў дапамагчы ў пошуку злачынцы.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары