Глеб Лабадзенка паведаміў пра хутка з’яўленне ў сталіцы памятнай дошкі народнаму паэту Беларусі.
Дошку плануецца адкрыць на вуліцы Мележа, дзе жыў паэт.
«З радасцю паведамляю, што дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца. Скульптар, як і на намагільным валуне, шаноўны Ігар Засімовіч. Валянціна Міхайлаўна Барадуліна высока ацаніла дошку і партрэт. Да Калядаў плануем урачыста адкрыць!», – напісаў Глеб Лабадзенка.
Рыгор Барадулін (1935 – 2014) – апошняя асоба, якая атрымала званне «Народны паэт Беларусі».
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Глеба Лабадзенкі