У Менску выратавалі жанчыну, якая захрасла паміж кабінай і шахтай ліфта


Фота: http://mchs.gov.by

Жанчына паслізнулася і трапіла двума нагамі паміж кабінаю і шахтай ліфта. Ратавальнікі вызвалілі жанчыну з пераломам нагі.

Здарэнне адбылося на вуліцы Ляшчынскага ў Менску ўвечары ў чацвер. Як паведамляецца на сайце МНС, заблакаванай апынулася ліфцёр, якая знаходзілася на трэцім паверсе жылога дому.

Фота: mchs.gov.by

З дапамогай спецыяльнага інструменту жанчыну вызвалілі і даставілі ў шпіталь з папярэднім дыягназам «закрыты пералом галёнкі».

Фота: mchs.gov.by

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары