У Менску прайшла акцыя супраць крамлёўскага тэрору


Уначы на адным са сталічных мастоў актывісты вывесілі расцяжку «Спынім крамлёўскі тэрор».

Відэа з акцыі з’явілася ў суполцы «POŠUH / ПОШУГ» «Укантакце».

Разам з відэа быў апублікаваны наступны тэкст:

«Кожная імперыя будавала сваю дзяржаўнасць на касцях народаў, праз рабаванне ды знішчэнне насельніцтва шматлікіх краінаў! Шмат разоў мы сустракалі ў гісторыі прыклады імперыялістычных забудоў, шмат разоў і наша зямля адчувала амбіцыі і жалезную пяту «вялікадзяржаўных» суседзяў.

Зараз, у 21 стагоддзі, мы бачым, як Братні народ Украіны ўжо стаў ахвярай такога агрэсара! Мы не павінны назіраць гэткі ганебны гвалт і трываць!

НЕ КРАМЛЁЎСКАМУ ТЭРОРУ!!!»

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў