У Менску малююць графіці, прысвечанае Дню Расеі – Фотафакт


Выявы зʼявіліся на шматпавярховіку ў Менску на вуліцы Магілёўскай. Паводле задумы аўтараў, мае паўстаць выява, на якой беларускі хлопчык ў чырвона-зялёным капелюшы дорыць кветкі расейскай дзяўчынцы.

Эскіз распрацаваў аддзел ідэалогіі Менгарвыканкаму. Рэалізоўваць праект будуць расейскія маляры, бо паводле Менгарвыканкаму, «беларусы не маюць такога досведу і ўменняў».

Чыноўнікі сталічнага гарвыканкаму прапануюць выказваць падзяку за такі «падарунак» Менску да Дня Незалежнасці суседняй дзяржавы праз форму электронных зваротаў на старонцы http://minsk.gov.by/ru/feedback/.

Фота belsat.eu

Стужка навінаў