Трагедыя здарылася сёння каля 18:00 на скрыжаванні вуліцы Убарэвіча і Ташкенцкага праезду.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 19-гадовы кіроўца «жыгулёў» не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і збіў 4-гадовае дзіця.
У дачыненні да хлопца ўзбуджаная крымінальная справа за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Хлопец атрымаў пасведчанне кіроўцы ў канцы жніўня 2016 года.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ.
ДР belsat.eu паводле tut.by