У Менску амапаўцы выратавалі раварыста, у якога здарыўся прыступ эпілепсіі


Супрацоўнікі атраду міліцыі спецыяльнага прызначэння днямі патрулявалі Цэнтральны раён сталіцы.

Каля плошчы Дзяржаўнага сцяга міліцыянты пабачылі мужчыну, які няўпэўнена кіраваў роварам. Раварыст спыніўся, паваліўся на зямлю і пачаў біцца ў канвульсіях. З рота ў яго пайшла пена.

«Праваахоўнікі неадкладна аказалі мужчыне першую дапамогу: расціснулі сківіцу і ўтрымлівалі язык, каб вызваліць дыханне. Праз некалькі хвілінаў на месца здарэння прыбыла брыгада хуткай дапамогі, якая канстатавала ў раварыста прыступ эпілепсіі. Медыкі адзначылі, што калі б не своечасовая і правільная дапамога міліцыянтаў, то пацярпелы мог загінуць», – распавялі ў ГУУС. Мужчыну даставілі ў 2 гарадскі клінічны шпіталь.

ДР, belsat.eu паводле belta.by 

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары