У Маскве забілі двух будаўнікоў з Беларусі


Будоўля жылога комплексу «Фестываль»

Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу па факце забойства двух будаўнікоў з Беларусі.

Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце забойства двух будаўнікоў у доме жылога комплексу ў пасяленні Васкрасенскае ў расейскай сталіцы паведамляецца на старонцы СК Расеі па Маскве.

Паводле следства, увечары 4 лютага ў доме жылога комплексу знайшлі целы мужчынаў 1987 і 1989 гадоў нараджэння «са шматлікімі пашкоджаннямі ў вобласці галавы».

Паводле папярэдніх звестак, у названым доме рабочыя выконвалі рамонтныя працы.

Паводле крыніцы Агенцтва «Масква» у праваахоўных органах, забітыя – грамадзяне Беларусі, іх знайшлі ў таўнхаўсе жылога комплексу «Фестываль». Як распавёў прараб, рамонт праводзілі трое жыхароў Омскай вобласці і два выхадцы з Беларусі. Жыхары Омскай вобласці цяпер у вышуку, яны з’ехалі на «Mercedes», які належаў аднаму з забітых.

На момант выяўлення грамадзяне былі мёртвыя каля 10 гадзін.

НМ, belsat.eu, фотаздымак novostroykin.ru

Глядзі таксама
Каментары