У Маскве паліцыя затрымала Аляксея Навальнага


Паліцыя затрымала апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага на Цвярской вуліцы ў Маскве падчас акцыі «Забастоўка выбарнікаў».

Навальны паспеў напісаць у Тўітэры, што яго затрыманне не павінна паўплываць на ход акцыі і заклікаў людзей выходзіць на вуліцу.

В сеціве з’явілася відэа затрымання:

Нагадаем, сёння праходзяць ініцыяваныя Аляксеем Навальным акціі «Забастоўка выбаршчыкаў» у падтрымку байкоту сакавіцкіх выбараў прэзідэнта РФ. На дадзены момант затрыманы каля 100 чалавек па ўсёй краіне.

Belsat.eu вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю з расейскіх пратэстаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў