У маскоўскім музеі мужчына трымаў закладніцу


У музеі Міністэрства ўнутраных справаў у Маскве невядомы мужчына захапіў закладнікаў, паведамляла агенцтва «Москва», спасылаючыся на крыніцу ў праваахоўных органах.

«На месца выехалі ўсе аператыўныя службы, далейшая інфармацыя ўдакладняецца», – распавёў суразмоўнік агенцтва.

Пазней стала вядома, што паліцыя пераканала мужчыну адпусціць аднаго закладніка, які, як высветлілася, быў адзіным. Ім аказалася ягоная былая жонка, з якою мужчына меў канфлікт праз дзіця, падае тэлеканал «Дождь».

Прадстаўнік МУС паведаміў, што канфлікт адбыўся на глебе вызначэння месца жыхарства іх сумеснага дзіцяці. «Мужчына прыехаў на працу да былой жонкі і незаконна ўтрымліваў яе, патрабуючы вярнуць дзіця», – сказаў паліцыянт, інфармуе kommersant.ru.

Пакуль няма звестак, ці праваахоўнікам удалося затрымаць мужчыну.

МЯ, belsat.eu, паводле tvrain.ru, kommersant.ru.

Стужка навінаў