У Маладзечне затрымалі актывіста, які ехаў на акцыю на падтрыманне «Белсату»


Каля 10:00 на вакзале Маладзечна затрымалі актывіста «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Рамана Ганчарова.

Ён збіраўся ехаць у Менск на акцыю «Выключыць НТВ, уключыць «Белсат». Пра затрыманне Ганчарова распавёў Павел Севярынец.

Пікет пад будынкам Адміністрацыі кіраўніка Беларусі распачаўся сёння а 12:00 і доўжыўся каля гадзіны. Пасля з адміністрацыі выйшаў супрацоўнік, які запрасіў актывістаў у прыёмную, каб яны перадалі свой зварот.

У выніку ў прыёмнай зарэгістравалі зварот, які змяшчае патрабаванне выключыць расейскія тэлеканалы ў Беларусі, забяспечыць акрэдытацыяй журналістаў «Белсату», а таксама вылучыць бюджэтнае фінансаванне на тэлеканал. Адказ на зварот, згодна з заканадаўствам, мусіць прыйсці цягам 14 дзён, аднак Павел Севярынец не спадзяецца, што яму дашлюць такі адказ. Тым не менш Павел Севярынец упэўнены, што варта ладзіць акцыі падтрымання «Белсату», каб звярнуць увагу грамадства і міжнароднай супольнасці на сітуацыю, у якую трапіў тэлеканал.

НМ, belsat.eu, паводле Naviny.by

Глядзі таксама
Каментары