У Магілёўскай вобласці вучацца знішчаць незаконныя ўзброеныя фармаванні


З 4 да 7 чэрвеня 2018 года ў Магілёўскай вобласці праходзяць вучэнні, падчас якіх адпрацоўваецца «ліквідацыя ўмоўнага незаконнага ўзброенага фармавання», паведамляе сайт КДБ.

У вучэннях бяруць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Памежнага камітэту, арміі, МНС ды іншыя дзяржаўныя органы.

Вучэнні праводзяцца ў межах падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў (пройдуць у 2019 годзе).

Еўрапейскія гульні – спаборніцтвы сярод еўрапейскіх спартоўцаў, якія праходзяць кожныя 4 гады і з’яўляюцца кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары