У Лондане сабралі сродкі на будаўніцтва новага саркафагу для ЧАЭС


На канферэнцыі донараў у Лондане сабралі 530 з € 615 млн, неабходных для будаўніцтва новага саркафагу для 4 рэактару Чарнобыльскай АЭС.

Сем еўрапейскіх краінаў выдзелілі € 165 млн. Асноўную частку сумы – € 350 млн – прадставіць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. Яшчэ 15 млн еўра паступяць з Даніі, Аўстрыі, Кувейта і Бразіліі.

Чытайце таксама >>> Радыяцыйны фон у Беларусі ў норме, нягледзячы на ​​пажар у «Чарнобыльскай пушчы»

Расея і Кітай таксама абяцалі ўнесці сродкі, аднак не назвалі канкрэтных лічбаў.

Новы саркафаг вышынёй больш за 100 метраў і коштам € 2,1 млрд заменіць старую бетонную абалонку, збудаваную пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

ЮВ, паводле dw.de

Стужка навінаў