У кватэры расейскага футбаліста знайшлі труп заўзятара


Труп знайшлі ў кватэры футбаліста абаронцы маскоўскага «Лакаматыва» Саламона Квірквэліі на вуліцы Кутузава.

Тэлеграм-канал Mash паведамляе, што Рамэа Капаліані прыехаў з Грузіі разам з сябрам, каб наведаць адзін з матчаў Чэмпіянату свету. Па просьбе расейскага футбаліста прадстаўнікі «Лакаматыва» сустрэлі заўзятараў у аэрапорце і адвезлі ў кватэру Квірквэліі. Праз некалькі гадзінаў суседка знайшла труп Капаліані на лесвічнай пляцоўцы. Другі ж заўзятар хутка сабраў рэчы і з’ехаў, паведамляецца, што ён быў у неадэкватным стане.

На целе загінулага знойдзеныя сляды ад інʼекцый, на месцы здарэння валяліся шпрыцы. Папярэдняя прычына смерці – перадазіроўка наркотыкамі.

Саламон Квірквэліа зараз адпачывае на Кіпры і не ведаў пра тое, што адбылося ў ягонай кватэры.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў