У Беларусі ўстаноўлена адміністратыўная адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках – з 29 кастрычніка пачне дзейнічаць артыкул 11.83 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Уключэнне камунальнікамі лішніх сумаў у жыроўку цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь (Br24,5).
Штрафаваць камунальнікаў могуць у наступных выпадках:
– калі кошт паслугаў у жыроўкі завышаюць;
– калі ў жыроўку ўключаюць паслугі, дамова пра аказанне якіх са спажыўцом не заключалася;
– калі ў жыроўку ўключаюць плацяжы, якіх наогул не можа быць там, паводле заканадаўства.
Згодна з ч.2 указанага артыкула тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністратыўнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічыняў. Змены ўступаюць у сілу з 29 кастрычніка 2018 года.
ІІ, belsat.eu, паводле БелТА