У Кіеве зноў знеслі памятны знак Міхаілу Жызнеўскаму

video

ДТЗ з удзелам Volkswagen з днепрапятроўскімі нумарамі здарылася ўначы з 11 на 12 снежня.

Паводле кіроўцы, ён вымушана заехаў на памятны знак. Мужчына ехаў у напрамку Еўрапейскай плошчы. На дарозе яго «падрэзаў» іншы аўтамабіль. Сыходзячы ад удару, ён урэзаўся ў помнік. У аварыі ніхто не пацярпеў. Цяпер кіроўца Volkswagen шукае сведкаў.

Помнік герою Нябеснай сотні ўсталяваны на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Сёлета ў кастрычніку ў адзін з двух кіеўскіх помнікаў беларусу, які загінуў на Майдане, на поўнай хуткасці ўляцеў «мэрсэдэс». Тады кіроўца не даў рады з кіраваннем аўтам і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў памятны знак Нябеснай сотні. Пасля гэтага, машыну адкінула на «фольксваген», які праязджаў міма. Пазней помнік аднавілі.

Глядзіце фільм Міхася Аршынскага «Михаіл Жызнеўскі. Воін святла», створаны пры падтрыманні «Белсату»

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары