У Кіеве разбураны помнік Міхаілу Жызнеўскаму


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=NsbOqMR76Zw”][vc_column_text]У адзін з двух кіеўскіх помнікаў беларусу, які загінуў на Майдане, на поўнай хуткасці ўляцеў «мэрсэдэс».

«У Кіеве кіроўца на вялікай хуткасці заехаў у помнік УНСОўца, героя Нябеснай сотні Міхаіла «Локі» Жызнеўскага! Помнік разбураны», – напісаў у Фэйсбуку ўкраінскі журналіст Назар Прыходзька.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374380″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле парталу «ДТП. Кіеў» кіроўца «мэрсэдэсу» не даў рады з кіраваннем аўтам і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў помнік Нябеснай сотні. Пасля гэтага, машыну адкінула на «фольксваген», які праязджаў міма.

Удар быў настолькі моцным, што ў двух аўтамабілях спрацавалі падушкі бяспекі.

«З кіроўцам няхай разбіраецца паліцыя, а вось помнік Локі трэба неадкладна аднавіць!», – піша Прыходзька.

На месцы ДТЗ працуе патруль паліцыі. Чакаецца прыезд следча-аператыўнай групы, каб правесці экспертызу на наяўнасць алкаголю ў крыві кіроўцы.

Глядзіце фільм Міхася Аршынскага «Михаіл Жызнеўскі. Воін святла», створаны пры падтрыманні «Белсату»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=qjezNSasbCA”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў