У Кіеве з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета


Упраўленне па экалогіі і прыродных рэсурсах Кіеўскай гарадской адміністрацыі падала праект рашэння аб наданні аднаму з кіеўскіх сквераў імя журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта паведамляецца на Facebook-старонцы ўпраўлення.



Сквер знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Стралецкай і Рэйтарскай.

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў». Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

ГА, ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў