У Кіеве ўзнагародзілі беларусаў, якія памерлі за Украіну


Сёння ў будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі нагрудным знакам «Герой-кіяўлянін» узнагародзілі жыхароў Кіева, якія загінулі на Майдане і ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе. Узнагароды пасмяротна атрымалі таксама трое беларусаў.

Узнагарода «Герой-кіяўлянін» – грамадская ініцыятыва, якая рэалізуецца пры падтрымцы »Звязу ветэранаў АТО« і »Украінскай асацыяцыі ветэранаў АТО».[/vc_column_text][vc_single_image image=”116640″ img_size=”large”][vc_column_text]Аліна Фартуна піша, што сярод узнагароджаных – грамадзяне Беларусі Міхаіл Жызнеўскі і Алесь Чаркашын па мянушцы Тарас. Па ўзнагароды прыехалі іх сваякі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”116644″ img_size=”large”][vc_column_text]Таксама ўзнагароду далі Віталю Ціліжэнку па мянушцы Кекс.

«Кажуць, што Героі не паміраюць. Не, яны паміраюць. Яны першымі ідуць на барыкады, у бой. Героі паміраюць, а мы павінны памятаць іх – заявіла падчас цырымоніі беларуская валанцёрка Вольга Гальчанка.

ДД; фота: Аліна Фартуна

Стужка навінаў