У Кіеве плануюць стварыць «Парк савецкай акупацыі»


Улады сталіцы Украіны шукаюць зямельны ўчастак для стварэння парку з помнікаў, што трапілі пад дэкамунізацыю.

Пра гэта паведамляе дэпутацкая фракцыя Кіеўскай гарадской рады «Салідарнасць» на сваёй старонцы ў Facebook.

«Горад павінен талерантна ставіцца да гісторыі, якой бы яна не была, адзначаюць дэпутаты. Акрамя таго стварэння такога парку павысіць турыстычную прыцягальнасць сталіцы», – гаворыцца ў паведамленні ў сацыяльнай сетцы.

Паводле адной з прапановаў, парк павінен стаць «фільтрам», што будзе раздзяляць экспанаты, якія ў далейшым павінны быць захаваныя для наступных пакаленняў ад экспанатаў, якія не маюць гістарычнай культурнай каштоўнасці.

Законы аб дэкамунізацыі ва Украіне ўступілі ў сілу 21 траўня 2015 года. Дакументамі забараняюцца савецкая сімволіка, асуджаецца камуністычны рэжым, адкрываюцца архівы савецкіх спецслужбаў і прызнаюцца змагарамі за незалежнасць Украіны УПА і іншыя арганізацыі.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары