У інтэрнэце з’явілася інтэрактыўная мапа Беларусі


Дызайнер з Рагачова Аляксей Чаранкевіч разам з сябрамі стварыў онлайн-летапіс нашай краіны на трох мовах.

На мапе ў храналагічным парадку адзначаныя факты, даты, імёны і падзеі – ад Вялікага Княства Літоўскага да стварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Мэта стваральнікаў – расказаць пра гісторыю Беларусі, не займаючы палітычных пазіцыяў і не звяртаючыся да правакацыйных фактаў. На думку аўтараў праекту, мапа мае выклікаць цікавасць да мінулага і прыцягнуць увагу да гісторыі Беларусі.

У якасці крыніцы для стварэння мапы аўтары выкарыстоўвалі кнігу Уладзіміра Арлова «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь».

Кожны ахвочы можа паўдзельнічаць у праекце. Свае прапановы альбо выяўленыя памылкі можна дасылаць наўпрост да аўтараў.

Чытайце таксама: У сеціве зʼявілася інтэрактыўная мапа, якая паказвае асаблівасці назваў у розных рэгіёнах Беларусі

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары