Паведамленне пра смерць Святланы Алексіевіч – фэйкавае


Святлана Алексіевіч. Фота bbc.com

Інфармацыя пра смерць лаўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч з’явілася нібыта ў твітэры міністр культуры Францыі Франсуаза Нісэн. Але сама пісьменніца ў размове з журналістамі абвергла гэтую інфармацыю.

Алексіевіч паведаміла Радыё Свабода, што яна цяпер знаходзіцца ў Сеуле і з ёй усё ў парадку.

Яшчэ праз 40 хвілін высветлілася, што акаўнт, які нібыта належыў міністру культуры Францыі – фэйкавы. Ён быў створаны італьянскім журналістам Тамаза Дэбенедэцці.

https://twitter.com/NyssenCulture/status/865142760160063490

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары