У інтэрнэце пачаўся збор ахвяраванняў на лагер абароны ў Курапатах


Грошы на патрэбы лагеру можна ахвяраваць онлайн на спецыяльна створаным сайце kurapaty.by.

Кожнаму ахвярадаўцу ў падарунак прапаноўваюць паштоўкі і цішоткі са спецыяльна створаным лагатыпам, які нагадвае пра апошнія падзеі вакол урочышча.

«Зрабі ўнёсак у змаганне з глухой і карумпаванай уладай. Толькі мы самі можам змяніць Беларусь да лепшага!», – адзначаецца на галоўнай старонцы сайта.

На дадзены момант зарэгістраваныя 10 ахвяраванняў на агульную суму ў 305 еўра.

На сайце адзначаюць, што справаздача аб выдатках лагера будзе даступная пазней.

Стужка навінаў