У Індыі вярблюд, прастаяўшы ўвесь дзень на спякоце, адкусіў галаву гаспадару


Вярблюд, які прастаяў прывязаным увесь дзень на сонцы, забіў свайго гаспадара.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў горадзе Бармэр (Barmer) на паўднёвым захадзе індыйскага штату Раджастан (Rajasthan), інфармуе «The Huffington Post».

Жывёла была прывязаная ў двары дому і прастаяла на 43-градуснай спякоце цэлы дзень. Як удакладняе «The Times of India», гаспадар жывёлы забыўся развязаць яе і нечакана ўспомніў пра гэта, размаўляючы з гасцямі ў доме.

Калі мужчына падышоў да вярблюда, той напаў на яго і, учапіўшыся зубамі за шыю, паваліў на зямлю. Па словах відавочцы, жывёліна ў лютасці кусала і кідала па зямлі цела мужчыны з боку на бок, а пасля адарвала гаспадару галаву.

Як паведамляецца, у 25 мясцовых жыхароў сышло 6 гадзін, каб уціхамірыць вярблюда.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў