У ГУЛАГу рыла траншэі, але не пераставала пісаць. 107-мы Дзень народзінаў Ларысы Геніюш


9 жніўня спаўняецца 107 гадоў, як нарадзілася беларуская паэтка, дысідэнтка і дзяячка нацыянальнага руху Ларыса Геніюш.

Выбітная паэтка, творы якой не знойдзеш у школьных падручніках літаратуры? 8 гадоў савецкіх лагераў ды пажыццёвы нагляд КДБ.

Бацьку Ларысы Геніюш расстралялі камуністы. Сама Геніюш ніколі не прыняла савецкага грамадзянства. Жывучы ў эміграцыі, яна была Генеральным сакратаром ураду БНР і захоўвала архіў, чым і выклікала цікавасць з боку савецкіх уладаў.

Больш цікавых фактаў з жыцця Ларысы Геніюш у нашай інфаграфіцы.

Таксама чытайце>>

На 107-я народзіны паэткі Белсат пакажа дакументальны фільм прысвечаны Ларысе Геніюш. Глядзіце двухсерыйную стужку «Няскораная» 9 і 10 жніўня онлайн альбо на нашай старноцы.

Глядзі таксама
Каментары