У Грозным напалі на офіс праваабаронцаў


Людзі ў масках уварваліся ў офіс грамадскай арганізацыі «Камітэт супраць катаванняў» ламаюць мэблю і выносяць дакументы. Перад гэтым ля будынку адбываўся мітынг, падчас якога дэманстранты кувалдамі разбілі аўта праваабаронцаў.

Мітынг прыхільнікаў Рамзана Кадырава адбываўся пад лознугам «Не інфармацыйнай вайне паміж Чачэніяй і Расеяй». Паводле відавочцаў, сярод мітынгоўцаў былі маладыя мужчыны у масках. Калі пратэстоўцы грамілі аўтамабіль праваабаронцаў, чуваць было таксама стрэлы, – паведамляюць відавочцы.

 

Стрельба на митинге под окнами офиса СМГ в Грозном. Видео.

Posted by Elena Milashina on Wednesday, June 3, 2015

Паліцыі на месцы не было, на паведамленні пра пагром праваахоўнікі не рэагуюць.

Праваабарончая арганізацыя заснаваная ў 2000 годзе. За гэты час праваабаронцы зафіксавалі ды ў судовым парадку даказалі больш за сто выпадкаў катаванняў, скіравалі 86 скаргаў у Еўрапейскі суд па правах чалавека, дамагліся скасавання 667 незаконных рашэнняў.

Сёлета расейскія ўлады афіцыйна ўключылі «Камітэт супраць катаванняў» у спіс «замежных агентаў».

 

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў