У Горадні згарэў піўны завод, які меў больш як 100-гадовыя традыцыі


Завод загарэўся 21 траўня. Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Паводле МНС, адна з галоўных версіяў – неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпал. Сведкі пажару паведамілі, што ён мог пачацца праз падлеткаў, якія бавіліся ў будынку.

У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы будынку, выгарэлі памяшканні трэцяга паверха. Пацярпелых няма.

Будынак заводу – помнік прамысловай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя ў самым цэнтры Горадні, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Завод больш як 10 гадоў стаяў пусты. Будынак уваходзіць у зону бязвізавага наведвання парку «Аўгустаўскі канал».

У канцы лютага 2017 года яго канфіскавалі ў кампаніяў «ЖаВаС-Інвест» і «Экапромэнерга» і аддалі ў камунальную ўласнасць Гарадзенскага гарвыканкаму.

ДР belsat.eu паводле МНС, s13.ru

Глядзі таксама
Каментары