Віктар Шалкевіч выступіў на беларускай дыктоўцы ў Горадні

  • [gallery ids="0"]

    У Горадні прайшла Восьмая беларуская дыктоўка, прымеркаваная да Дня Волі.

    Больш за сотню ўдзельнікаў сабрала дыктоўка, праведзеная 28 сакавіка ў горадзе над Нёмнам. Гэтым разам арганізатараў паболела: да “Гарадзенскай бібліятэкі” далучыліся курсы “Мова Нанова”.
    Дыктоўка прайшла пад знакам стогадовага юбілею беларускай школы ў Горадні. Як адзначыў гісторык Андрэй Чарнякевіч, які прачытаў з гэтай нагоды лекцыю, школка ўзнікла падчас Першай сусветнай вайны і месцілася ў будынку праваслаўнага манастыра на вуліцы Маставой. Цяпер там стаіць драмтэатр.

    У якасці тэксту для дыктоўкі быў выбраны ўрывак прозы Зоські Верас. У тыя бурлівыя часы яна прымала ўдзел у беларускім жыцці гораду: была актывісткай Гуртка беларускай моладзі, які пачаў сваю дзейнасць напярэдадні Вялікай вайны.

    Ноткі іроніі дадаў імпрэзе фінальны выступ барда Віктара Шалкевіча. Музыка спяваў і пра каханне, і пра пацукоў, і нават пра “зялёных чалавечкаў”.

    АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары