У Францыі здарыўся выбух на АЭС


Выбух прагрымеў а 10 раніцы ў машынным зале на АЭС «Фламанвіль». У памяшканні знаходзіліся людзі, яны могуць быць параненыя. Пакуль што пра колькасць параненых не паведамляецца. На месцы працуюць брыгады медыкаў.

Паводле мясцовых уладаў, рызыкі выкіду радыяцыі няма.

АЭС знаходзіцца на беразе праліва Ла-Манш на тэрыторыі камуны Фламанвіль у дэпартаменце Манш. У склад АЭС уваходзіць два энергаблокі. Цяпер там будуюць трэці энергаблок, запуск якога запланаваны на 2018 год.

ДР belsat.eu паводле ouest-france.fr

Стужка навінаў