У Екацярынбургу набітае газавымі балонамі аўта пратараніла кінатэатр


Мікрааўтобус УАЗ пратараніў уваход у кінатэатр «Космас» у расейскім Екацярынбургу.

Інцыдэнт адбыўся калі 6 раніцы 4 верасня (4 раніцы паводле менскага часу).

Як паведамляе выданне «E1», унутры мікрааўтобуса была бочка «з нявызначанай вадкасцю» і тры газавых балоны. На відэазапісе з камераў назірання бачна, што кіроўца УАЗ сам падпаліў аўта пасля сутыкнення.

Плошча пажару склала каля 30 квадратных метраў, у цяперашні час узгаранне ліквідаванае.

Расейскія праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які, імаверна, пратараніў на аўце будынак кінаканцэртнага тэатру «Космас», паведамляе прэс-служба следчага ўпраўлення Следчага камітэту РФ па Свярдлоўскай вобласці.

Падазраваны – 39-гадовы жыхар гораду Ірбіт. Мужчына стаіць на ўліку ў псіхіятра. У выніку выбуху ён атрымаў шырокія апёкі, таму яго даставілі ў адну з гарадскіх больніц.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце наўмыснага пашкоджання маёмасці, здзейсненага шляхам падпалу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў